Сайт Хартыі’97 заблакаваны для беларускіх наведвальнікаў
17- 10.01.2008, 10:57

Сёння зранку папулярныя беларускія незалежныя сайты, у тым ліку і сайт Хартыі, апынуліся недаступнымі для наведвальнікаў з Беларусі.
Здзяйсняецца, стаўшае ўжо традыцыйнай напярэдадні гучных палітычных падзей, блакаванне непажаданых уладам інтэрнэт-рэсурсаў з дапамогай так званага шэйпінгу. Выглядае ўсё гэта наступным чынам – на ўзроўні галаўнога кампутара Белтэлекама, які здзяйсняе выхад у глабальную сетку, усталёўваецца фільтр, які штучна "звужае" канал і наведвальнікі не могуць патрапіць на пэўны рэсурс. Пры гэтым ствараецца адчуванне, што заблакаваны сайт даступны, але сам працэс поўнай загрузкі можа займаць дзесяткі хвілін.