Менск залеплены партрэтамі палітвязняў (Фота, відэа)
3- 17.01.2008, 12:08
Партрэты палітвязняў і зніклых лідэраў апазіцыі з'явіліся ў найбольш шматлюдных месцах Менска. Актывісты грамадзянскай кампаніі «За Свабоду» наляплялі партрэты вязняў сумлення ў падземных пераходах цэнтра сталіцы. Нагадаем, што за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў былі арыштаваныя на 15 сутак каля 30 чалавек. Яшчэ 6 актывістаў апазіцыі прысуджаныя да турэмнага зняволення на працяглыя тэрміны.

