Кампанія салідарнасці з палітвязьнямі
2- 21.01.2008, 9:33
У Смалявічах актывісты мясцовай суполкі Маладога Фронту правялі кампанію з мэтаю данесьці да жыхароў гэтага гораду інфармацыю наконт палітвязьняў Беларусі.
Па ўсім горадзе былі разьлепленыя шматлікія партрэты зьняволеных маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Актывісты кажуць, што будуць абавязкова працягваць інфармаваць наконт палітычнай сытуацыі ў Беларусі ня толькі мінчукоў, але грамадзян усёй краіны.


