Большасць не хадзілі на «выбары»
26- 1.10.2008, 10:24
На найбуйнейшым беларускім партале TUT.by праходзіць галасаванне з пытаннем «Ці хадзілі вы на «выбары»?». Абсалютная большасць апытаных не хадзілі на выбарчыя ўчасткі наогул.
1 кастрычніка на 10.20 у галасаванні прынялі ўдзел больш за 10.000 чалавек. Згодна з вынікамі апытання, «прынцыпова не хадзілі галасаваць» 61.76 %, «хадзілі і галасавалі» -- 30.7%, «хадзілі, але не галасавалі» -- 2.8%, «не хацелі ісці, але прымусілі» -- 4.74%.
Суміраваўшы, атрымліваецца, што на «выбарах» не галасавалі 64.56% удзельнікаў апытання.
