На галоўную плошчу Салігорска вышлі людзі з партрэтамі выкрадзеных (Фота)
- 17.10.2008, 9:25
Акцыя салідарнасці са зніклымі палітыкамі прайшла 16 кастрычніка на галоўнай плошчы Салігорска.
Традыцыйна ў 20 гадзін на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі выкрадзеных у Беларусі лідэраў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, журналіста Зміцера Завадскага вышлі актывісты «Маладога Фронта».
Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў, але супрацоўнікі міліцыі назіралі за акцыяй.




