Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Баразенкай праходзяць каля СІЗА ўжо тыдзень (Фота)
1- 27.11.2008, 11:35
Традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Баразенкай прайшла ўчора каля сцен следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага ў Менску.
Каля двух дзясяткаў актывістаў моладзевых арганізацый прыйшлі да брамы СІЗА, дзе ўтрымоўваецца палітвязень Аляксандр Баразенка, удзельнік «Працэсу 14-ці» і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Маладыя людзі трымалі ў руках партрэты, скандавалі лозунгі «Свабоду Аляксандру Баразенку!», «Жыве Беларусь!»
Моладзевыя актывісты некалькі разоў абыйшлі колам каля ўваходу, сталі назад ў шэраг. Акцыя доўжылася традыцыйна гадзіну. Затрыманых не было, паведамляе сайт jeans-by.com.




