Да СІЗА на Валадарскага прыйшлі 30 чалавек з партрэтамі палітвязня (Фота)
2- 28.11.2008, 9:27
Традыцыйная акцыя салідарнасці прайшла ў Менску каля сцен СІЗА, дзе знаходзіцца палітвязень Аляксандр Баразенка.
Каля трох дзясяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладая Беларусь» і «Малады Фронт» сабраліся ўчора каля сцен следчага ізалятара, каб выказаць салідарнасць з палітвязнем Аляксандрам Баразенкай. Людзі трымалі ў руках партрэты апазіцыянера і раздавалі ўлёткі.
Акцыя доўжылася з 19.00 да 20.00. Затрыманняў не было. Толькі калі апазіцыянеры вырашылі стаць каля самога ўваходу ля брамы СІЗА, супрацоўнікі ізалятара настойліва папрасілі моладзь перамясціцца на ходнік.



