Нацыянальныя сцягі над беларускімі гарадамі (Фота)
7- 15.02.2008, 10:11
Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел-чырвона-белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.
Як паведамляе сайт “Народная навіны Віцебску”, да сцяга, які быў усталяваны на даху трохпавярховага будынку, была прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: «Віншую з Днём Святога Валенціна. Беларусь — мая галоўная любоў! Мірон».
Год назад Мірон таксама вывесіў сцяг напярэдадні 14 лютага. Да сцяга тады была прымацаваня паперка са словамі «Люблю Беларусь!».
