Будаўніцтва "Менск-Сіці" пачалося (Фота)
22- 4.02.2008, 9:34
Невялікі сквер у цэнтры Менска паміж крамай "Радыётэхніка" і вуліцай Ціміразева напалову абгарадзілі плотам і пачалі такім чынам будаўнічыя працы.
Іранічны назіральнік vadim_i_z піша ў ЖЖ-супольнасці minsk1067: "Ну што, працэс пайшоў?"
Менавіта на гэтым месцы запланаванае будаўніцтва грандыёзнага дзелавога цэнтра “Менск-сіці”, інвестарам якога з'яўляецца расейскае ТАА “ІТЭРА Груп”. Комплекс плануецца размясціць у сталіцы на плошчы больш за 350 га.
Вялізныя фатаграфіі будучых хмарачосаў размешчаныя на платах вакол будоўлі.





