БНФ просіць прадаставіць месца для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі да Дня Волі
3- 4.03.2008, 17:01

Менская гарадзская арганізацыя ГА "БНФ Адраджэньне" накіравала заявы да дырэктараў Нацыянальнай, Купалаўскай і Пушкінскай бібліятэк, а таксама да рэктараў БДУ і БДПУ з просьбай прадаставіць памяшканьне для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая мусіць адбыцца 23 сакавіка.
Дыктоўка прымеркаваная да Дня Волі, якое святкуецца 25 сакавіка. Яе мэта - павысіць статус беларускай мовы ў грамадзстве. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел палітычныя дзеячы, культурнікі, старшыні недзяржаўных арганізацыяў, а таксама амбасадары розных краінаў.