«Беларусьфільм» здымае фільм пра Паўлічэнку? (Фота)
19- 5.06.2008, 15:52
Сёньня байцы спэцназу ўнутраных войскаў МУС РБ здавалі іспыт на "крапавы бярэт". Выпрабаваньні складаліся з кроса і паласы перашкодаў. Паласу перашкодаў фільмавалі апэратары "Беларусьфільма".
Гэтыя кадры ўвойдуць у фільм "Крапавы бярэт". Вядома, што стужка будзе з 4-х сэрыяў, здымае яе рэжысёр Голубеў. На здымачнай пляцоўцы прысутнічаў і галоўны герой фільму - "камандзір брыгады спэцназа, падпалкоўнік", якога грае расейскі актор Сяргей Селін (больш вядомы нашаму гледачу як Дукаліс з "Вуліцаў разьбітых ліхтароў"). Ён быў у форме з выявай рысі, якая зьяўляецца эмблемай часткі 3214 пад кіраўніцтвам Паўлічэнкі, паведаміла “Наша Ніва”.





Фота Юлiя Дарашкевiч, "Наша Ніва"