Акцыя салідарнасці з Грузіяй у Менску: Russians, Go Home! (Фота)
10- 11.08.2008, 8:46
10 жніўня ў Менску ля амбасады Грузіі адбылася акцыя салідарнасці з грузінскім народам.
Моладзевыя актывісты трымалі ў руках расцяжкі «Грузія, мы з табой! Russians, GO HOME!», а таксама грузінскі сцяг. У амбасаду Грузіі перадалі ліст з словамі падтрымкі. Пікет быў кароткім: міліцыя прымусіла ўдзельнікаў, актывістаў руху «Бунт», згарнуць сцягі.
Па пошце на адрас амбасады Расеі ў Беларусі была накіраванай петыцыя з словамі абурэння дзеяннямі расейскіх уладаў, дзе, сярод іншага, зазначалася, што «мы катэгарычна асуджаем супрацьпраўныя дзеянні расейскага войска супраць суверэнітэту і незалежнасці Грузіі. Расея нарэшце павінна зразумець, што СССР больш не існуе, і вольныя краіны маюць права самастойна выбіраць сваю будучыню».


