Грузія абвясціла аб выхадзе з СНД (Відэа, фота, абноўлена)
12- 12.08.2008, 15:41
Грузія пакідае склад Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), заявіў прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі ў аўторак на мітынгу перад будынкам парламента Грузіі ў цэнтры Тбілісі.
Па словах кіраўніка дзяржавы, ён ужо даў адпаведныя ўказанні. "Мы канчаткова пакідаем СНД і прапаноўваем іншым краінам пакінуць гэтае аб'яднанне, якім кіруе Расея", - падкрэсліў Саакашвілі.
Акрамя таго, прэзідэнт Грузіі сказаў, што аб'яўляе акупацыйнымі расейскія войскі, змешчаныя ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Ён паабяцаў "не даць спуску агрэсарам" і заявіў, што "ў гэтыя хвіліны працягваюцца авіяналёты" і гінуць ягоныя суграмадзяне. "Мы прынялі рашэнне абвясціць расейскія ўзброеныя падпадзяленні ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі акупацыйнымі войскамі", - сказаў грузінскі прэзідэнт.
"Як прэзідэнт Грузіі, я перад вамі ў вельмі цяжкім становішчы. Учора я сваімі вачамі бачыў як нас бамбавалі, і ўсведамляў, што ў гэты момант нічога не магу зрабіць, каб абараніць свой народ ад гэтага", - заявіў Міхаіл Саакашвілі.
На мітынгу выступіў таксама мэр Тбілісі Гігі Угулава. Ён сказаў: "Тыя краіны і арганізацыі, ад якіх мы чакалі дапамогі, не апраўдалі нашых надзей. Падтрымка рушыла ўслед з боку тых краін і арганізацый, ад якіх мы яе не чакалі". А спікер парламента Грузіі Давыд Бакрадзэ абвясціў аб тым, што Грузія не пакіне спроб вяртання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі: "Мы ўсё зробім для таго, каб праз дзесяць, сто або тысячу гадоў Цхінвалі і Сухумі былі нашымі". Бакрадзэ параўнаў грузінскі народ з ізраільскім і заявіў, што "ізраільскі народ 2000 гадоў шукаў сваю зямлю і імкнуўся стварыць сваю дзяржава, і дамогся гэтай мэты".
Мітынг у падтрымку міру пачаўся ў Тбілісі каля гадзіны таму. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць, па адзнаках журналістаў, некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Грузінскія ўлады сцвярджаюць, што расейскія ВПС бамбуюць населеныя пункты на тэрыторыі Грузіі. Расійскі бок гэтыя паведамленні аспрэчвае і падкрэслівае, што авіяцыя наносіць удары толькі па стратегичных аб'ектах, якія могуць быць выкарыстаны для нападу на Паўднёвую Асетыю.




