Скандал на Алімпіядзе: армянскі спартовец адмовіўся ад медалю (Фота)
3- 14.08.2008, 15:05
Срэбны прызёр Гульняў-2004, 33-гадовы армянін Ара Абрамян, выступаючы на пекінскіх Гульнях пад сцягам Швецыі, адмовіўся сёння прыняць бронзавы алімпійскі медаль, заваяваны ім у грэка-рымскай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 84 кг.
Ён выйшаў на ўзнагароджанне і дэманстратыўна кінуў узнагароду на дыван, паклаў букет кветак на подыўм, разгарнуўся і сышоў у падтрыбуннае памяшканне. Па ягоных словах, ён пайшоў на такі крок у знак пратэсту на рашэнне суддзяў, якія прысудзілі перамогу ў паўфінале італьянцу Андрэа Мінгуццы, паведамляе "Эхо Москвы".
"Я лічу, што мая параза незаслужаная, - пракаментаваў свой учынак спартовец. - Спрэчнае рашэнне суддзяў кажа аб тым, што ФІЛА дзейнічае несумленна. Мяне не цікавіў бронзавы медаль, я прыехаў сюды за "золатам".



Фота drugoi