«Байкот – адзіная правільная стратэгія» (Фота)
8- 26.08.2008, 10:56
Транспаранты і графіці “Байкот” працягваюць з’яўляцца па ўсей Беларусі. У апошні час актывізавалі сваю дзейнасць моладзевыя актывісты з Берасьця і Віцебска. Яны лічаць, што “парламенцкія выбары” у Беларусі не будуць вольнымі і дэмакратычнымі.
"Берасцейская моладзь удзельнічае ў кампаніі байкоту выбараў ужо некалькі месяцаў, - распавядае адзін з актывістаў Яўген, - я ўпэўнены, што сёння гэта адзіна правільная стратэгія. Лукашэнку вельмі неабходнае прызнанне Захаду, бо ён разумее, што ад Расіі што-небудзь атрымаць будзе складана. Шкада, што нават некаторыя апазіцыйныя партыі сваім удзелам у фальшывых выбарах падтрымліваюць дыктатара. Гэта здрадніцкая пазіцыя, і моладзь гэта разумее.
Апазіцыя мае траціну кандыдатаў у дэпутаты, пры гэтым яе прадстаўніцтва ва ўчастковых выбаркамах - менш за 0,1%. Моладзевых актывістаў па-ранейшаму хапаюць на кватэрах і на вуліцах, штрафуюць і кідаюць за краты. Пра якія выбары можна казаць у такіх умовах?
У Берасьці акцыі, скіраваныя на байкот выбараў, зараз праходзяць амаль кожны дзень. Гэта не толькі графіці, але і распаўсюд інфармацыі, налепак, улётак. Чым бліжэй дата выбараў, тым больш актыўнай будзе наша дзейнасць!" - заявіў моладзевы актывіст.




