Барысаўскі БАТЭ выйшаў у групавы турнір Лігі Чэмпіёнаў! (Фота, відэа)
21- 27.08.2008, 21:27

Згуляўшы 27 жніўня ў Барысаве з балгарскім клубам «Леўскі» ўнічыю 1:1 і здолеўшы перамагчы па суме двух матчаў 2:1, барысаўскі клуб БАТЭ ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола выйшаў у групавы турнір Лігі Чэмпіёнаў. ВІНШУЕМ!
Барысаўскія футбалісты, пачынаючы з 43-й хвіліны, гулялі ўдзясяцерох пасля таго, як нападаючы Генадзь Блізнюк атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены з поля аўстрыйскім арбітрам.
Лік на 14-й хвіліне адкрыў Сяргей Сасноўскі. Балгарын Уладзімір Гаджыеў на 39-й хвіліне зраўняў лік.
Нагадаем, што ў першым матчы з Балгарыяй барысаўчане перамаглі з лікам 1:0. Заўтра адбудзецца жэраб'ёўка групавога турніра Лігі Чэмпіёнаў. Але зразумела адно -- у Беларусь абавязкова прыедуць клубы-гранды сусветнага футбола.
У Лізе Чэмпіёнаў будзе таксама гуляць выхаванец барысаўскага БАТЭ Аляксандр Глеб. Ягоны новы клуб «Барселона» па суме дзвюх гульняў перагуляў польскую "Віслу" 4:1. Учора 0:1 у Польшчы і 4:0 у першым матчы ў Барселоне. Учора Аляксандр Глеб выйшаў на замену на 66-й хвіліне. Гэта быў афіцыйны дэбют капітана беларускай футбольнай зборнай у сваім новым клубе.






Фота: “Наша Ніва”