Моладзь у фарсе ўдзельнічаць не будзе (Фота)
4- 12.09.2008, 16:14
Флэш-моб у падтрымку байкота «парламенцкіх выбараў» адбыщся учора ўвечары ў Менску. У ім прынялі ўдзел больш за 40 моладзевых актывістаў.
Маладыя людзі, апранутыя ў футболкі з надпісам «Байкот», сабраліся каля станцыі метро "Пушкінская" і арганізавана прайшлі да Лядовага палаца і абратна.
За гадзіну да гэтага на праспекце Незалежнасці амапаўцы затрымалі адну з актывістак апазіцыі Паліну Кур'яновіч. Яе даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе трымалі да 22.30, пасля чаго дзяўчыну вызвалілі. Таксама стала вядома, што нарады АМАПа дзяжурылі ўздоўж праспекта Незалежнасці, падыходзілі да ўсіх груп моладзі, правяралі дакументы і некаторых абшуквалі. Тым не менш, акцыю сарваць у іх не атрымалася.





