Яны пазбавілі нас ільгот. Выхад адзін -- байкот! (Фота)
4- 26.09.2008, 14:25
Жыхароў Менска заклікаюць байкатаваць “парламенцкія выбары”. Шматлікія кандыдаты ў дэпутаты ад улады ўжо былі ў "палаце прадстаўнікоў" і падтрымалі адмену ільгот.
Невялікімі налепкамі з надпісам "Людзі! Ён галасаваў за адмену нашых ільгот!" «упрыгожаная» перадвыбарная агітацыя такіх кандыдатаў у шматлікіх раёнах горада.
