У Таліне пікетавалі консульства Беларусі (Фота)
- 28.09.2008, 16:24
У Таліне, каля будынка генконсульства Беларусі адбыўся мітынг пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. Арганізатарамі акцыі былі сябры АГП Алеся і Артур Цурбаковы.
У мітынгу прымалі ўдзел прадстаўнікі фонду "Адкрытая Эстонія", ГА "Звяз еўрапейскай моладзі", студэнты міжнародных адукацыйных праграм з Малдовы і Грузіі.
Удзельнікі акцыі распаўсюдзілі ўлёткі, у якіх паведамлялася аб парушэннях падчас «выбарчай кампаніі» у Беларусі, а таксама раздавалі бранзалеты "За свабоду" і дыскі з фільмам "Плошча" рэжысёра Юрыя Хашчавацкага.
Акцыю асвятлялі службы навін з ETV - грамадскае тэлебачанне Эстоніі - інфармацыйная праграма на расейскай мове "Актуальная камера" і служба навін праграмы "Рэпарцёр" 2-га канала Эстоніі.


