У Празе байкатавалі беларускія «выбары» (Фота)
4- 28.09.2008, 18:21
Каля амбасады Беларусі ў Празе прайшла акцыя пратэсту, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Чэхіі. Удзельнікі пікета прыйшлі да дыппрадстаўніцтва з транспарантамі «Байкот!», «Скажы лукашызму не», «Рэжыму Лукашэнкі -- не, беларускаму народу -- так!», «Рэжым Лукашэнкі -- гэта тэрор і дыскрымінацыя беларусаў».





