Дзень Беларускай вайсковай славы ў Варшаве (Фота)
1- 8.09.2008, 9:42
У нядзелю беларусы маршам адзначылі дзень Беларускай вайсковай славы ў польскай сталіцы.
Каля 30 чалавек, пераважна студэнтаў-каліноўцаў, прайшлі ад плошчы генэрала дэ Голя да будынку, дзе ўсталяваная мэмарыяльная шыльда ў гонар генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. Удзельнікі маршы несьлі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг.
“Дзе б беларусы не былі – на Бацькаўшчыне ці ў эміграцыі – трэба заўсёды годна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы”, - сказаў «Радыё Свабода» адзін з удзельнікаў акцыі.
Іншая ўдзельніца адзначыла, што у “Беларусі, нажаль, нельга годна адзначыць гэты дзень, бо ізноў будуць затрыманьні актывістаў”.
Акцыю правяла арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць".

