На вуліцы Маскоўскай сутыкнуліся адразу 5 машын (Фота)
10- 21.12.2009, 15:30
Аварыя адбылася 21 снежня ў беларускай сталіцы на масце па вуліцы Маскоўская. На дарозе ўзнікла вялікая пробка.
Легкавы аўтамабіль, які аб’язджаў снегапрыбіральную машыну па сустрэчнай паласе, сутыкнуўся з іншым аўто, што выклікала ланцужную рэакцыю.
Пацярпелі яшчэ дзве легкавыя машыны і мікрааўтобус, які, да шчасця ехаў без пасажыраў, паведамляе тэлеканал СТВ.
Машыны моцна пабітыя, але кіроўцы абмежаваліся лёгкім спалохам. На трасе ўзнікла пробка. ДАІ праводзіць разбіральніцтва.


