У Барысаве міліцыя спрабавала затрымаць удзельнікаў акцыі салідарнасці (Фота)
- 17.02.2009, 10:02
16 лютага актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выйшлі ў цэнтр Барысава з бел-чырвона-белым сцягам, расцяжкай «Салідарнасць» і запаленымі свечкамі.
Праз 10 хвілін пасля пачатку акцыі да яе ўдзельнікаў падыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзялення міліцыі, якія запатрабавалі спыніць мерапрыемства. Міліцыянты перапісалі прозвішчы актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» -- Мікіты Галахвастага, Артура Дзівіна, Мікіты Ўласава, Алега Гаравога, Аляксея Пятрова -- і заявілі, што на гэтым тыдні ўсе яны будуць выкліканыя па позвах у Барысаўскі РАУС.


