Бел-чырвона-белы сцяг у Карэі (Фота)
4- 23.02.2009, 9:25
Беларускія аматары з бел-чырвона-белымі сцягамі на трыбунах падчас спаборніцтваў нашых каманд за мяжой не рэдкасць.
Аднак у асноўным гэта здараецца ў месцах кампактнага пражывання нашых суайчынніках, ці краінах не моцна аддаленых ад Беларусі.
На мінулым жа тыдні нацыянальны штандар даводзілася назіраць падчас трансляцый з экзатычнага паўднёвакарэйскага П’ёнчангу, дзе праходзіў чэмпіянат свету па біятлоне, паведамляе “Наша Ніва”.
На верхнім здымку: Надзея Скардзіна пасля фінішу эстафетнай гонкі, дзе беларускі апынуліся на чацвёртай пазіцыі.

