Дзень роднай мовы пад нацыянальным сцягам (Фота)
- 23.02.2009, 10:21
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» адзначылі ў Менску і іншых гарадах Беларусі Міжнародны дзень родных моў.
У Менску былі ўскладзеныя кветкі і вянкі з бел-чырвона-белымі, колеру нацыянальнага сцяга, стужкамі да помнікаў беларускім пісьменнікам і дзеячам культуры
У Віцебску ў гонар Дня родных моў нацыянальны сцяг быў вывешаны актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» на адным з мастоў праз раку Заходнюю Дзвіну
У Полацку былі ўскладзеныя кветкі да помніка беларускаму першадрукару Францыску Скарыне і літары «Ў». Ля помніка таксама ўсклалі бела-чырвона-белы сцяг.






