Каля амбасады Беларусі ў Вільні пратэставалі супраць «палітычнага» прызыву (Фота)
4- 5.02.2009, 18:22
5 лютага каля беларускай амбасады ў Вільні адбылася акцыя падтрымкі маладзёвых актывістаў, якія былі гвалтоўна забраныя ў войска.
Удзельнікі мерапрыемства: сярод якіх былі актывісты маладзёвых арганізацый “Малады Фронт”, StudAlliance, БУНТ ды мясцовыя беларусы, патрабавалі спыніць палітычна мэтанакіраваныя прызывы маладзёвых актывістаў у войска.
“Мы разам з паплечнікамі выказалі сваю шчырую падтрымку й салідарнасьць Івану Шылу, Зьмітру Хведаруку ды Франаку Вячорку. Апошнія дзеяньні беларускіх уладаў сьведчаць пра яскравую й відавочную “касметыку” сваіх пачварных дзеяньняў. Мы кажам рашучае “НЕ!” такога кшталту рэпрэсіям, калі рэжым ператварае беларускае войска ў калонію для маладзёвых актывістаў. 6 лютага акцыя працягнецца. А 15:00 ля будынку беларускай амбасады ў Вільні зноў зьбяруцца неабыякавыя да лёсу хлопцаў людзі”, -- распавёў адзін з ініцыятараў акцыі Кірыл Атаманчык.



