Моладзь запрашае менчукоў на акцыю ў Дзень Волі (Фота)
37- 24.03.2009, 13:48
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» расклеілі па Менску плакаты з інфармацыяй пра акцыю 25 сакавіка.
Плакаты распаўсюджваліся як у цэнтры горада, так і ў спальных раёнах, а таксама каля навучальных установаў, паведамляе сайт jeans-by.com.
За апошнія тыдні перад акцыяй моладзевыя актывісты зноў упрыгожылі Менск сінімі стужкамі – у знак еўрапейскага выбару Беларусі.
Нагадаем, што акцыя, прысвечаная Дню Волі, пачнецца 25 сакавіка ў 18.00 каля будынка Нацыянальнай Акадэміі навук.







