У Гаазе ад беларускіх уладаў патрабуюць захавання правоў чалавека
2- 26.03.2009, 14:52
25 сакавіка перад амбасадай Беларусі ў Гаазе адбыўся пікет, прымеркаваны да Дня Волі.
Арганізатарам акцыі выступіла PerspectivE – моладзевая арганізацыя партыі Хрысціянскі Звяз, якая ў цяперашні час знаходзіцца ва ўрадзе.
Падтрымку ў правядзенні пікету аказалі таксама іншыя палітычныя моладзевыя і недзяржаўныя арганізацыі.
Каля 25 чалавек сабраліся, каб падтрымаць беларускую апазіцыю і ўручыць петыцыю амбасадару Беларусі. У сваёй заяве ўдзельнікі акцыі пратэсту патрабуюць ад ўладаў Беларусі адрадзіць дэмакратычныя каштоўнасці; арганізаваць свабодныя і справядлівыя выбары; паважаць правы чалавека - свабоду слова, друку, сумлення, сходаў і асацыяцыяў; а таксама рэфармаваць заканадаўчую сістэму ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.



