Нацыянальны сцяг на праспекце Незалежнасці (Фота)
12- 16.04.2009, 10:43
Бел-чырвона-белы сцяг лунаў на галоўным праспекце Менска.
Гэтым разам актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі бел-чырвона-белы сцяг над будынкам па адрасе праспект Незалежнасці, 38, паведамляе jeans-by.com.
Напярэдадні ўгодкаў рэферэндуму 1995 года, пасля якога была замененая дзяржаўная сімволіка, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прынялі рашэнне вывешваць нацыянальныя сцягі ў цэнтры Менска штодня.
Нагадаем, што 15 красавіка бел-чырвона-белы сцяг быў замацаваны на будынку на вуліцы Свярдлова, у раёне чыгуначнага вакзалу.

