Бел-чырвона-белы сцяг лунае насупраць Нацыянальнай бібліятэкі (Фота)
1- 24.04.2009, 9:48
Маладыя патрыёты працягваюць праводзіць акцыі, прымеркаваныя да гадавіны рэферэндуму 1995 года, які змяніў дзяржаўную сімволіку краіны.
Гэтым разам актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі бел-чырвона-белую палатніну на даху будынка па адрасе праспект Незалежнасці 143/1, непадалёк ад станцыі метро «Усход».
Нагадаем, што 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная ўгодкам рэферэндуму па змене нацыянальнай сімволікі, які адбыўся ў 1995 годзе. Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца над Менскам у самых ажыўленых месцах горада.

