Слонімскія прадпрымальнікі правялі акцыю пратэсту прама ў райвыканкаме (Фота)
- 26.04.2009, 10:21
Каля 40 слонімскіх прадпрымальнікаў у суботу хадзілі пратэставаць у райвыканкам супраць указаў мясцовых чыноўнікаў.
Мясцовыя ўлады маюць намер закрыць міні-рынак па вуліцы Брэсцкай, паведамляе «Еўрарадыё». Прадпрымальнікам наўзамен прапаноўваюць гандляваць у іншым месцы. Чыноўнікі прапаноўвалі выказаць свае патрабаванні ў пісьмовым выглядзе і чакаць адказу. Аднак прадпрымальнікі выйшлі на вуліцы і накіраваліся непасрэдна ў райвыканкам, каб пачуць адказы ад чыноўнікаў.


