Канфіскаванае жыллё экс-пракурора Снегіра выкарыстоўваюць для рэкламы (Фотофакт)
3- 3.04.2009, 16:35
Фатаграфію дома, у якім жыў арыштаваны экс-пракурор Менскай вобласці Міхаіл Снегір, выкарыстоўваюць у якасці рэкламы на білбордах.
Шасціпавярховы дом на менскай вуліцы Грыбаедава сёння часта фігуруе ў навінах па справе экс-пракурора Міхаіла Снегіра, піша БелаПАН.
Менавіта ў гэтым доме ў Снегіра была пяціпакаёвая кватэра, якая стала часткай антыкарупцыйнай справы ў дачыненні да пракурорскага працаўніка.
Сёння гэты дом можна ўбачыць на рэкламных шчытах адной кампаніі па вытворчасці будматэрыялаў.
