У Маладзечне патрабуюць вызвалення палітвязняў (Фота)
2- 4.05.2009, 11:04
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам прайшла ў Маладзечне.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» разам з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі вышлі ў нядзелю ў цэнтр горада да кінатэатра «Радзіма». Маладыя людзі трымалі партрэты палітвязняў. Гараджане выявілі зацікаўленасць да акцыі і распытвалі пра лёс беларускіх прадпрымальнікаў, паведамляе сайт europeanbelarus.org.
Удзельнікі акцыі салідарнасці заклікалі кожны дзень у 18:00 праводзіць акцыі салідарнасці на вуліцах сваіх гарадоў. Мікалай Аўтуховіч трымае бестэрміновую галадоўку з 16 красавіка з патрабаваннем спынення крымінальнай справы, вызвалення яго і двух ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, ці адкрытага суду. Аўтуховіч хворы на панкрэатыт, таму галадоўка нясе смяротную пагрозу яго жыццю.



