РІА «Новости» малюе карыкатуры на Лукашэнку (Фота)
26- 17.06.2009, 16:30
У інфармацыйнай вайне Расеі і Беларусі СМІ суседняй краіны сталі выкарыстоўваць жанр карыкатуры.
Праўладавае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» размясціла на сваім сайце некалькі карыкатур на Аляксандра Лукашэнку, адна з якіх называецца «Тут-тук-тук, гэта я, вясёлы малочнік», а другая -- «Малочны скандаліст».
Нагадаем, што Расея забараніла ўвоз і абарачэнне беларускай малочнай прадукцыі. У адказ Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ехаць у Маскву на саміт АДКБ і даручыў усталяваць узмоцнены мытны кантроль на мяжы з Расеяй.

