Беларускія патрыёты узнімаюць бел-чырвона-белыя сцягі прама каля аддзяленняў міліцыі (Фота)
6- 5.06.2009, 10:07
У гарадах Беларусі працягваецца акцыя па вывешванні нацыянальнай сімволікі.
4 чэрвеня бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся ў цэнтры Віцебска. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» узнялі яго над будынкам на праспекце Чарняхоўскага, насупраць РУУС Першамайскага раёна.
Пасля рэферэндуму 1995 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі забароненыя. Сёння патрыёты Беларусі вядуць барацьбу за легалізаванне нацыянальных сімвалаў. З 14 красавіка па 14 мая актывісты «Еўрапейскай Беларусі» праводзілі месяцовую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска.

