У Менску канцэрт The Prodigy рэкламуюць на яйках (Фота)
14- 12.08.2009, 14:10
Арыгінальную рэкламу прыдумалі арганізатары канцэрту легендарнай групы The Prodigy, які адбудзецца ў Менску 5 кастрычніка.
Як паведамляе «Еўрарадыё», на курыных яйках адной з беларускіх птушкафабарыкаў з'явіўся надпіс «05.10 ст. Дынама The Prodigy».
Нагадаем, канцэрт зорак электрапанка адбудзецца ў межах фэсту UltraMusicFеstival, які пройдзе на стадыёне «Дынама» 5 кастрычніка з 17 да 22 гадзінаў.
У Менску The Prodigy выступяць у арыгінальным складзе са сваім апошнім альбомам «Invaders Must Die».
