Акцыі салідарнасці прайшлі ў Салігорску і Маладзечне (Фота)
1- 17.09.2009, 9:51
У Дзень салідарнасці актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распаўсюджвалі ўлёткі пра зніклых апазіцыянераў.
Ва ўлётках з партрэтамі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага было напісана: «Хочам ведаць праўду!» і «Мы памятаем», паведамляе сайт f-fight.org.
Нагадаем, што 10 гадоў таму, 16 верасня 1999 года ў Беларусі бясследна зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і яго сябар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі. У датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў з асяроддзя Аляксандра Лукашэнкі.






