Кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю зноў стаў Яцэк Пратасевіч
- 30.09.2009, 13:44

Польскі дэпутат упершыню ўзначаліў дэлегацыю Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю ў студзені 2008 года.
30 верасня Яцэк Пратасевіч быў зноў абраны кіраўніком дэлегацыі. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Еўрапарламента, яго намеснікамі сталі – літоўскія дэпутаты Вальдэмар Тамашэўскі і Юстас Палецкіс.
Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю была заснавана яшчэ ў 1994 годзе. Чальцы дэлегацыі падтрымліваюць актыўны дыялог з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі.
Прадстаўнікі дэлегацыі наведалі Менск з аднадзённым візітам у лютым 2009 года. Яны сустрэліся з амбасадарамі краін ЕЗ, чыноўнікамі МЗС Беларусі, а таксама лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі.
Яцэк Пратасевіч упершыню ўзначаліў дэлегацыю ў студзені 2008 года, змяніўшы на гэтай пасадзе польскага дэпутата Багдана Кліха, які быў прызначаны міністрам абароны Польшчы.