З-за галаледу на МКАД адбываюцца буйныя аварыі (Фота)
14- 29.01.2010, 9:21
Галалед, які ўтварыўся ўвечары 28 студзеня на Менскай кальцавой аўтадарозе ў выніку снегапада, стаў прычынай шматлікіх аварыяў.
Некалькі ДТЗ адбылося непадалёк ад транспартнай развязкі МКАД — праспект Пераможцаў. У двух аварыях пацярпела адразу 13 машынаў, у тым ліку аўтамабіль ДАІ.
На нейкі час перакрываўся рух па знешнім радыюсе, а па ўнутраным аўтамабілі рухаліся з мінімальнай хуткасцю, паведамляе БелаПАН.




