Сенсацыйная перамога беларускіх баскетбалістак (Фота)
42- 1.10.2010, 17:43
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету.
1 кастрычніка ў чвэрцьфінальным матчы супраць каманды Расеі падапечныя Анатоля Буяльскага атрымалі перамогу з лікам 70:53 (23:11, 13:16, 14:8, 20:18).17 балаў набрала Алена Леўчанка, перадае БелаПАН.
Зборная Расеі з'яўляецца бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў, а таксама срэбным медалістам чэмпіянатаў свету 1998, 2002 і 2006 гадоў.
У паўфінале беларускія баскетбалісткі сустрэнуцца з пераможцамі пары Аўстралія - Чэхія.






