Жыхары Бараўлянаў у аблозе (Фота)
86- 26.10.2010, 15:46
На пад'ездах дамоў у пасёлку Бараўляны з'явіліся інструкцыі з нагоды наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.
Копію аб'явы даслалі сайту charter97.org чытачы. Жыхарам Бараўлянаў забаранілі адчыняць форткі і выходзіць на балконы. Падобныя «мерапрыемствы па ахове грамадскага парадку падчас наведвання вышэйшых службовых асобаў» праводзяцца ў апошні час пастаянна і ўсюды, куды б ні ішоў Аляксандр Лукашэнка.
