У Менску працягваюцца акцыі ў падтрымку палітвязняў (Фота)
3- 16.02.2010, 20:16
Актывісты руху «Маладая Беларусь» 16 лютага, у Дзень беларускай салідарнасці, вывесілі ў Менску 10-метровую расцяжку «Свабоду Аўтуховічу, Дубскаму, Асіпенку!».
Транспарант з'явіўся над праспектам Пушкіна і за некалькі гадзін яго ўбачылі некалькі тысяч чалавек.
Актывісты «Маладой Беларусі» таксама распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Арцёма Дубскага каля станцый метро «Трактарны завод» і ўніверсама «Беларусь».


