Міхайлаўскі сквер «За свабодны інтэрнэт» (Фота)
5- 4.02.2010, 14:22
4 лютага ў Менску адбылася акцыя грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у абарону беларускага інтэрнэту.
Акцыя прайшла ў вядомым беларусам Міхайлаўскім скверы, які знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага вакзалу Менска.
На вядомых скульптурных кампазіцыях сквера былі залепленыя рты і з'явіліся таблічкі з надпісам «Свабоду інтэрнэту!».
Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Праект дадзенага ўказу з'явіўся ў інтэрнэце ў снежні мінулага года. Тэкст законапраекта выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняваюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.

