Менчукам сталі пагражаць канфіскацыяй кватэраў за кватарантаў (Фота)
47- 2.03.2010, 9:47

На пад'ездах менскіх дамоў сталі з'яўляцца абвесткі з папярэджаннямі аб нелегальным здаванні кватэраў.
У абвестках жыхарам нагадваюць, што, паводле паправак у Адміністрацыйны кодэкс, за здаванне жылля ў абыход падатковай інспекцыі ім пагражае штраф да 3,5 мільёнаў рублёў ці нават канфіскацыя кватэры, перадае «Еўрарадыё».
Нагадаем, што ў сувязі з унесенымі папраўкамі ў Адміністрацыйны кодэкс усіх, хто здае кватэры ці пакоі і не плаціць падаткі, з 23 лютага прыраўнялі да тых, хто незаконна займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Па прыкладзе бабуляў, які прадаюць гародніну ці семкі ў пераходах, альбо аўтаўладальнікаў, якія «таксуюць», не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі ці ліцэнзіі.
А пакараннем за такі нелегальны бізнэс можа стаць штраф у памеры да 3,5 мільёнаў рублёў з канфіскацыяй «рэчаў, прадметаў і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння». Для нелегальных таксістаў гэта азначае канфіскацыю машыны, для бабуляў – семак, а для ўладальнікаў здадзеных кватэраў – канфіскацыю жыллёвай плошчы.