Наш сцяг над плошчай Перамогі (Фота)
11- 22.03.2010, 11:18

21 сакавіка ў Гомелі ў другой палове дня на плошчы Перамогі невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.
Шматкватэрны дом №1, над якім лунаў сцяг, знаходзіцца проста насупраць адміністрацыі Чыгуначнага раёна. Маладыя людзі, якія знаходзіліся на плошчы Перамогі, патлумачылі, што нацыянальны сцяг, відаць, вывешаны ў сувязі з Днём Волі, які адзначаецца ў Беларусі 25 сакавіка.