Буйны пажар на Мазырскім НПЗ (Фота, відэа)
27- 30.03.2010, 16:26
У выніку пажару на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе пацярпелі людзі.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак у Гомельскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях.
«Два чалавекі пацярпелі падчас пажару на Мазырскім НПЗ. У цяперашні час пажар лакалізаваны», - паведамілі ва ўпраўленні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на заводзе, на вышыні 20 метраў, два працоўныя вялі работы, у гэты час адбылася ўцечка, а потым узгаранне гудрона.
«Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў рэанімацыі», - паведамілі ва ўпраўленні па НС. «Полымя ў цяперашні час пагашанае, ратавальнікі працягваюць працы», - адзначылі суразмоўцы агенцтва.
Паводле звестак АФН, вышыня полымя даходзіла да 50 метраў пры плошчы пажару да 1000 кв метраў.
Фота і відэа з пажару даслаў чытач сайта charter97.org



