Нацыянальны сцяг побач з Галоўпаштамтам (Фота)
12- 17.04.2010, 14:18
Учора, у Дзень салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і палітвязнямі, у цэнтры Віцебска быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.
Нацыянальны сцяг з’явіўся на асвятляльным слупе побач з будынкам Галоўпаштамта на Маскоўскім праспекце горада.
Шматлікія мінакі са здзіўленнем глядзелі на вывешаны сцяг і стараліся сфатаграфаваць унікальны момант на камеры мабільных тэлефонаў.
Не ўпусцілі шанец сфатаграфаваць яго і міліцыянты, якія праязджалі па праспекце.
Сцяг правісеў каля паўгадзіны, пакуль яго не знялі невядомыя асобы.


