У хлебе баранавіцкай выпечкі знайшлі чарвякоў (Фота)
51- 13.05.2010, 13:15
І без таго невысокая якасць беларускай прадукцыі пераходзіць усе магчымыя межы.
Як распавёў газеце «Intex-Press» жыхар Баранавічаў Яўген Дэрман, злашчасную «цаглінку» хлеба ён купіў 11 траўня ў перасоўным шапіку каля крамы ДДМ ва Усходнім мікрараёне.
«Адрэзаў лусту, адкусіў, а ў лусце, якая засталася, заўважыў штосьці белае, – паведаміў Яўген. – Думаў запалка, а аказаўся чарвяк».
Праўда, апетыт кудысьці знік....

