У Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці з беларусамі (Фота)
5- 17.06.2010, 11:12
Беларуская дыяспара ў Брусэлі ў Дзень салідарнасці 16 чэрвеня правяла акцыю каля будынкаў еўрапейскіх інстытутаў.
Падчас акцыі быў распаўсюджаны чарговы інфармацыйны бюлетэнь «Беларуска-Эўрапейскага Задзіночання» з аналізам палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Да матэрыялаў інфармацыйнага бюлетэня была вялікая цікавасць з боку еўрапейскіх палітыкаў і міжнародных СМІ.

