Антыалкагольная кампанія ўладаў - прафанацыя (Фота)
32- 18.06.2010, 11:20
Блогеры падлічылі, колькі ўлады выдаткоўваюць на «барацьбу» з п'янствам і колькі ў краіне вырабляецца алкаголю.
Вось што піша вядомы журналіст Віктар Малішэўскі ў сваім блогу:
Пагуляем гэтым разам у захапляльную нацыянальную гульню - антыалкагольная кампанія. У краме бліжэйшай купляем дзве бутэлькі віна пладовага, мацаванага. Я так разумею, да мяне так шмат гэтага напою не браў ніхто. Дзяўчына на касе глядзела так загадкава, што ледзь не аблічыла сябе. Сачыце за рукамі.

Злева віно пладова мацаванае моцнае палепшанай якасці «Мелодыі лета». Кошт: 2.830 руб. Спірт 18%, цукар 60г / л. Выраблена з выкарыстаннем экстракту сухіх ягадаў: бузіны, ароніі, чорнай парэчкі. Харчовая дабаўка: антыакісліцель Е224.
Справа віно пладова мацаванае моцнае ардынарнае «Вясновы букет». Цана 2.830 руб. Спірт 18%, цукар 55 г / л. Выраблена з выкарыстаннем экстракту сухіх ягадаў: бузіны, ароніі, чорнай парэчкі. Харчовая дабаўка: антыакісліцель Е224.
Заўважылі, чым адна бутэлька «напою» ад другой адрозніваецца, так?
Гэта прынцыпова важна. На гэтым пабудаваная ўся Антыалкагольная кампанія маёй дзяржавы!

Пачытаем «Дзяржаўную праграму нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2006-2010 гады».
Нам цікавы пункт № 10, пацытую вам нават: «Скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці вінаў пладовых мацаваных ардынарных да 10% у год, павелічэнне выпуску вінаў пладовых мацаваных палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі».
Чаканы эфект калі ласка прапісаны: «зніжэнне колькасці пладовых вінаў, якія выпускаюцца, ПАВЕЛІЧЭННЕ ВЫПУСКУ НАТУРАЛЬНЫХ ВІНАЎ».
Дык я хачу сказаць, што антыалкагольная праграма дакладна выконваецца, а нават і перавыконваецца.
Жнівень 2009 года. Квота на віны пладовыя мацаваныя марачныя палепшанай якасці павялічылася на 31%. На віны пладовыя мацаваныя ардынарныя квота імем здаровага ладу жыцця ў мінусе на 8%.
Лістапад 2009 года. Квота на мацаваныя пладовыя марачные віны палепшанай якасці расце на 11%. Ардынарныя пладовыя на 2,3% урэзаныя.
Снежнань 2009 года. Квота на вытворчасць у 2010 годзе вінаў пладовых мацаваных марачных палепшанай якасці павялічаная на 42%. Планы на ардынарныя віны рашуча зніжаныя на 33%.
Студзень 2010 года. Яшчэ на 12% у плюсе квота на віны пладовыя марачныя палепшанай якасці.
Разам за два гады на 96% расце вытворчасць вінаў пладовых палепшанай якасці кшталту «Мелодыі лета». Гэта з 80 да 185 мільёнаў бутэлек.
У той жа час на 43,3% рашуча уразаюць вытворчасць пладовых вінаў ардынарных кшталту «Вясновы букет». Гэта з 380 да 230 мільёнаў бутэлек.
Усё, як прапісана ў Антыалкагольнай праграме! За пяць гадоў мая дзяржава запраграмавана траціць на барацьбу са злом 2,7 мільярда рублёў і па 100 даляраў на кожнага беларуса.
А мы яшчэ глянем на сайт Белстата, і што бачым: за чатыры месяцы мая краіна вырабляе 108 мільёнаў бутэлек пладовага па 11 бутэлек на нос.
Тут таксама высветлілася, што калі за 4 месяцы мінулага года вытворчасць пладовых вінаў знізілася на 16%, дык у гэтым годзе ў нас прыемнае антыкрызіснае павелічэнне - на 6%.
Ды да таго ж, віно, не ў прыклад леташняга ардынарнага, сёння «палепшанай якасці»!
Дэгуставаць не прымушайце.